Забронировать
комплекс

Гараць соткі, няхай гарыць і пуня (Чэрвеньскі раён)

Менавіта по такому сцэнарыю мог развіцца пажар у в.Клінок, каб своечасова не падаспелі ратавальнікі.

  • – Калі я прыехала дамой усе было ціха, - рассказвае суседка, якакая і выклікала дапамогу, - але хвілін праз 10-15 я ўбачыла як на суседнім участку нешта дыміцца.

Жанчына з нявесткай выйшлі паглядзець, што адбываецца у двары суседняга дома дзе ніхто не пражывае і заўважылі невялікі агонь.

  • – Пакуль мы вярнуліся да хаты за вядром вады вогнішча разгарэлася, мы б самастойна яго ужо не патушілі, - успамінае жанчына, - і я тут жа выклікала ратавальнікаў.

К таму часу як прыбылі пажарныя вогнішча ахапіла увесь двор, палову суседняга участка і пачало распаўсюджвацца па тэрыторыі за плотам. Пабудовы выратавала тое, што яны былі не драўляныя, а з цэглы.

З размовы з суседзямі цяжка зрабіць вывад адкуль узяўся агонь. Кожны займае адну і тую ж пазіцыю: “Нічога не ведаю, нічога не бачыў”.

На гэта раз абыйшлося без вялікіх наступстваў, але ў наступны раз усе можа быць інакш.

МНС нагадвае: не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі, выконвайце простыя нагады:

  • - не выкідвайце непатушаныя цыгарэты і запалкі на сухую траву;
  • - не распальвайце вогнішча пры ветранным надвор’і;
  • - пры развядзенні вогнішча забяспечце бесперапынны кантроль і наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.