Забронировать
комплекс

ЗАВІТАЛА Ў БІБЛІЯТЭКУ ЛЕСАВОД

 

На чарговым пасяджэнні клуба “Верасок” у Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча  вучняў 8 класа СШ №2 з інжынерам па ахове і абароне лесу Чэрвеньскага лясгаса Ірынай Шчакала. Яна распавяла дзецям аб тым, у якіх навучальных ўстановах можна набыць прафесіі лясной гаспадаркі.

Асобна спецыяліст лясгаса спынілася на працы па выяўленню парушальнікаў, якія шкодзяць лесу. Школьнікі з цікавасцю разглядалі зробленыя камерамі відэаназірання фотаздымкі, на якіх зафіксаваныя парушэнні: хтосьці наведваў лес у перыяд забароны,  хтосьці выгружаў смецце, хтосьці займаўся саманарыхтоўкай лесу без дазволу.

Таксама падчас сустрэчы дзеці даведаліся, што лесаводы з дапамогай квадракоптэру выяўляюць пашкоджаныя караедам участкі насаджэнняў і дапамагаюць адшукаць людзей, якія згубіліся ў лесе.