Забронировать
комплекс

Работнікі Чэрвеньскага лясгаса працягваюць распрацоўваць бураломы на Магілёўшчыне

Пасланцы Чэрвеньшчыны працуюць ў Магілёўскай вобласці вахтавым метадам вось ужо амаль два месяцы.

 

Як паведаміла “Раённаму весніку” намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, брыгада машыністаў лесанарыхтоўчай тэхнікі днямі завяршыла ліквідацыю наступстваў майскага ўрагану на бураломнай лесасецы плошчай 13,3 гектара ў Мсціслаўскім лясніцтве Горацкага лясгаса. Нарыхтавана 4 тысячы кубічных метраў драўніны.

Зараз яе адпраўляюць па чыгунцы, а таксама лесавозамі спажыўцам і ў свой дрэваапрацоўчы цэх.

12,7 гектара бураломных лесасек з нарыхтоўкай амаль пяці тысяч кубічных метраў драўніны распрацавалі работнікі Чэрвеньскага лясгаса ў Новабыхаўскім лясніцтве Быхаўскага лясгаса. Зараз яны працуюць у Тошчынскім і Варонінскім лясніцтвах гэтага ж лясгаса, дзе неабходна прыбраць пашкоджаныя бураломам дрэвы на 6 і 8 гектарах, адпаведна.

Яшчэ шэсць гектараў трэба распрацаваць у аднайменным лясніцтве Чэрыкаўскага лясгаса.

Ігнат ЛІПЕНЬ  

Статья вышла в газете "Районный вестник"