Забронировать
комплекс

Аб’ём экспарту прадукцыі ў Чэрвеньскім лясгасе наблізіўся да 2 мільёнаў долараў

 
Аб’ём экспарту прадукцыі ў Чэрвеньскім лясгасе наблізіўся да 2 мільёнаў долараў
 

У Чэрвеньскім лясгасе дынамічна развіваецца перапрацоўчая вытворчасць. 

За апошнія два гады тут адкрылі новы дрэваапрацоўчы цэх, а таксама правялі мадэрнізацыю аднаго з цэхаў на вытворчым майстэрскім участку «Загор’е».

Як вынік, за 8 месяцаў гэтага года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, вытворчасць і рэалізацыя піламатэрыялаў у лясгасе павялічыліся больш, чым на 50 працэнтаў Аб’ём экспарту гатовай прадукцыі за студзень-жнівень наблізіўся да 2 мільёнаў долараў ЗША. Сярод краін-пакупнікоў — Германія, Бельгія, Латвія, Літва. А з нядаўняга часу да іх дадаўся яшчэ і вялікі кітайскі рынак.

Рабочыя дрэваапрацоўчага цэха вытворчага майстэрскага ўчастка «Загор’е» Уладзімір Мальчык і Андрэй Сіняўскі гутараць з начальнікам участка Валерыем Майко. 

(Падрыхтаваў Ігар Адамовіч).