– Мы штогод бяром удзел у гэтай акцыі, – адзначыў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрый Пантус. – Чэрвеньшчыну наведваем не ўпершыню. Сёння пабачылі, як выраслі хвойкі, якія мы садзілі тут тры гады таму. Акцыя дазваляе ўзнаўляць лясныя масівы краіны. Спадзяюся, што традыцыя, якую заснаваў кіраўнік нашай дзяржавы, захаваецца і надалей. І Беларусь будзе дыхаць на поўныя грудзі, дзякуючы таму, што ў нас ёсць такія цудоўныя лясы.
"Районный вестник", Игорь Адамович