Асвятліўшы асноўныя тэмы для інфармавання, якія тычыліся моладзі, як цяперашняга і будучага незалежнай Беларусі, а таксама медыка-сацыяльных наступстваў п’янства і алкагалізму, ён засяродзіўся на экалагічнай абстаноўцы ў вобласці.
Аляксандр Дабрыцкі назваў яе стабільнай. У прыватнасці, у рэгіёне штогод скарачаецца аб’ём выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, павялічваецца працэнт выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Праблемным пакуль што застаецца пытанне выкіду сцёкавых водаў за высокай ступені зносу ачышчальных збудаванняў.